Menu

ЧАСОВАЯ ЭКСПАЗІЦЫЯ “АДНА СЯМ’Я – АДНА ВАЙНА”

17 мая 2017 г. ў музеі пачала работу часовая экспазіцыя Адна сямя – адна вайна”, створаная да свята Міжнароднага дня музеяў, якое адзначаецца 18 мая.
     Тэма патрыятызму сямей у гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца актуальнай і блізкай для многіх, таму што практычна кожную беларускую сям’ю закранула вайна, у кожнай сям’і ёсць свае ўспаміны пра яе, свае героі і рэліквіі. Гісторыі розных сем’яў пададзены на аснове фондавых фотадакументальных матэрыялаў. Некаторыя з іх можна ўбачыць і ў тэматычных раздзелах стацыянарнай экспазіцыі, некаторыя захоўваюцца ў фондах.
Наверх