Карэнны пералом у ходзе вайны. Савецкі тыл
Перамогі на савецка-германскім фронце пад Сталінградам, Курскам і на Дняпры змянілі ход усёй Другой сусветнай вайны на карысць Савецкага Саюза і антыгітлераўскай кааліцыі.
Дзякуючы бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу савецкага народа, пералом быў дасягнуты і ў працы тылу, які забяспечваў фронт усім неабходным для перамогі над ворагам.



