Нацысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. 1941–1944 гг.
«Новы парадак», устаноўлены гітлераўцамі на захопленай тэрыторыі Беларусі, уяўляў сабой сістэму палітычных, эканамічных і ваенных мер, накіраваных на знішчэнне савецкага ладу, ліквідацыю тэрытарыяльнай цэласнасці рэспублікі, рабаванне народнай гаспадаркі, знішчэнне цэлых народаў і сацыяльных груп, непажаданых фашысцкаму рэжыму.



