mail@warmuseum.by

+375 (17) 203-08-72
АЎ-НД з 10:00 да 19:00,
ВЫХАДНЫ - ПАНЯДЗЕЛАК

Экспазіцыя залы складаецца з некалькіх тэматычных блокаў, якія расказваюць аб развіцці і станаўленні партызанскага і падпольнага руху, барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў перыяд з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 гг.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі разгарнуўся партызанскі рух, у якім удзельнічала 374 000 чалавек. Галоўны вынік баявой дзейнасці партызан - вызваленне рэспублікі ад акупантаў. Каля 70 000 патрыётаў, аб'яднаных у падпольныя групы і арганізацыі, ажыццяўлялі дыверсіі на прадпрыемствах, ратавалі савецкіх ваеннапалонных і вязняў з няволі, вялі разведку для партызанскага камандавання і Чырвонай Арміі.

У руху Супраціўлення ў Еўропе актыўны ўдзел прымала 40000 савецкіх грамадзян.