+375 (17) 203-08-72
ВТ-ВС с 10:00 до 19:00

Адбылося адкрыццё часовай выставы "Апалены золак", прысвечанай да 140-годдзя са дня нараджэння Якуба Коласа

Адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай выставы “Апалены золак” – выніка сумеснай працы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Беларускага дзяржаўнага музея Гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Творчасць Якуба Коласа складае цэлую эпоху ў гісторыі беларускай літаратуры. Яго па праву лічаць заснавальнікам нацыянальнай прозы, яго пяру належаць і нашы паэтычныя шэдэўры – паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, у разрад нацыянальнай класікі ўвайшлі вершы Коласа. Якуб Колас адкрыў для развітых літаратур свету беларускае слова, апеў беларускі народ.

На часовай экспазіцыі прадстаўлены плакаты аб жыццёвым шляху Юрыя Канстанцінавіча Міцкевіча, сярэдняга сына Якуба Коласа. На выстаўцы ёсць фотаздымкі, дакументы, успаміны, ліставанне з роднымі. Фотаздымкі паказваюць Юрку ў асяродку сваёй сям’і, а таксама сяброў і аднакурснікаў. Ліставанне з маці і бацькам у першыя месяцы вайны раскрывае Юрыя як мужнага і моцнага чалавека, і ваяра, і адначасова пяшчотнага і добрага сына. Перажыванні аб лёсе свайго сына Якуб Колас перадаў у вершаваных радках паэмы “Рыбакова хата”, а Міхась Міцкевіч боль аб страце любімага брата, якую пранёс праз доўгія гады, пакінуў ва ўспамінах пад назвай “Ліст наўздагон”. Значна пазней цэлую паэму, прысвечаную трагічнаму лёсу Юрыя Міцкевіча, напісаў паэт Мікола Мятліцкі, назваўшы яе “Апалены золак. Вяртанне Юркі Міцкевіча”.

З прывітальным словам на выставе выступіла Аўдзей Надзея Віктараўна – кансультант Упраўлення культуры і народнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Варапаеў Уладзімір Сяргеевіч – дырэктар Белорускага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мацяс Ірына Ўладзіміраўна – дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Міцкевіч Марыя Міхайлаўна – ўнучка Я. Коласа і інш.

Выстава працуе да 28 лістапада 2022 года.

Ждем вас в дни школьных каникул! 27 октября 2022
Завершена патриотическая акция "Дорога памяти"! 31 октября 2022