+375 (17) 203-08-72
АЎ-НД з 10:00 до 19:00

Арэнда канферэнц-залы

Канферэнц-зала Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны здаецца ў пагадзінную арэнду.

Зала прызначана для правядзення прэзентацый, канферэнцый, семінараў, трэнінгаў, кіна- і відэапаказаў.

Мэбля: 161 пасадачнае месца, 8 двухмесных банкетак па перыметры залы, трыбуна, прэзідыум, 8 крэслаў, флагштокі.

Абсталяванне: мультымедыйны праектар, праекцыйны экран, аўдыёсістэма, мікрафоны, абсталяванне для сінхроннага перакладу, магнітная дошка.

Дадаткова: тэхнічнае суправаджэнне мерапрыемства, сістэма кандыцыянавання, паркоўка.

Кошт арэнды і дадатковая інфармацыя – па тэл. +375 17 240 15 44.


Правядзенне мерапрыемстваў у зале Перамогі

Прапануем паслугі па правядзенні ў Зале Перамогі мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці рэспубліканскага значэння (рытуалы прыняцця прысягі, цырымоніі ўручэння пагонаў, дыпломаў, узнагарод, урачыстасці да святочных і юбілейных дат і г.д.).

Мэбля: сталы, крэслы, трыбуна, флагштокі.

Абсталяванне: 2 экрана з прамысловым ПК, аўдыёсістэма, мікрафоны.

Дадаткова: тэхнічнае суправаджэнне мерапрыемства, сістэма кандыцыянавання, паркоўка.

Кошт паслуг* і дадатковая інфармацыя – па тэл. +375 17 240 15 44.

* Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2012 №150 юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якім нерухомая маёмасць, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, перадаецца ў бязвыплатнае карыстанне, абавязаны прадаставіць пацвярджальныя дакументы.