+375 (17) 203-08-72
АЎ-НД з 10:00 до 19:00

АБ МУЗЕІ

Час бяссільны перад памяццю таго пакалення, якое абараніла свабоду нашай краіны. Такой вайны, як Вялікая Айчынная, у гісторыі чалавецтва не было, як і такой Вялікай Перамогі, якая вызваліла наш народ, нашу краіну, усё прагрэсіўнае чалавецтва.

Вялікая Айчынная вайна савецкага народа стала важнейшым паваротным пунктам у сусветнай гісторыі. Цікавасць да яе падзей з гадамі не згасае. Яе вывучаюць, даследуюць ваенныя спецыялiсты, эканамісты, дыпламаты, гісторыкі, дзеячы навукі і мастацтва. Пра вайну штогод ствараюцца навуковыя працы, літаратурныя і мастацкія творы, якія асвятляюць усё новыя і новыя старонкі гэтага грандыёзнага змагання.

Дзейнасць Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны накіравана на захаванне, вывучэнне і прапаганду дакументальных і матэрыяльных сведчанняў аб подзвігу і ахвярах беларускага народа ў гады вайны ў імя захавання міру на зямлі.

ФІЛІЯЛЫ МУЗЕЯ

"ПОМНІК ВОІНАМ –ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАМ"
Мемарыяльны комплекс
"СТАРАЯ МЯЖА"
Ваенна-гістарычны комплекс

МАБІЛЬНЫ
музей

ПЕРАСОЎНАЯ
ЭКСПАЗІЦЫЯ
«Перамога 75: Дарогамі мужнасці і славы»

ХРОНІКА ВОГНЕННЫХ ГАДОЎ

алгарытм пошуку
Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне дасталася нам вельмі высокай цаной. Лёсы тысяч людзей так і засталіся нявысветленымі.

Даведайцеся аб магчымасцях пошуку