+375 (17) 203-08-72
АЎ-НД з 10:00 до 19:00

Першая зала музейнай экспазіцыі з сімвалічнай назвай «Мір і вайна» нясе ў сабе вялікую філасофскую нагрузку, прымушаючы наведвальніка задумацца аб дзвюх зусім супрацьлеглых рэчах – аб міры і аб вайне.

Чаму чалавецтва, якое здзейсніла ў ХХ стагоддзі велізарны прарыў у навуцы і тэхніцы, што ступіла далёка наперад у развіцці прамысловасці, так і не ўсвядоміла, што самае каштоўнае ў свеце – гэта чалавечае жыццё?