+375 (17) 203-08-72
АЎ-НД з 10:00 до 19:00

ПРА ФІЛІЯЛ

Ваенна-гістарычны комплекс «Старая мяжа» з'яўляецца філіялам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і знаходзіцца за 50 кіламетраў ад г. Мінск (пас. Станькава, Дзяржынскага раёна, Мінскай вобласці) на тэрыторыі былога 63-га Мінскага ўмацаванага раёна.

«Старая мяжа» ўваходзіць у лік знакавых аб'ектаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Ён пазнаёміць наведвальнікаў з гісторыяй старой савецка-польскай граніцы, узвядзеннем Мінскага ўмацаванага раёна і дапаможа вывучыць цікавыя дэталі стварэння Заходняй пагранічнай акругі, у склад якой былі ўключаны пагранічныя войскі, размешчаныя на тэрыторыі Беларусі.

На 7,2 га сабраны ўнікальныя ўзоры баявой тэхнікі і ўзбраення ваенных гадоў і пасляваеннага перыяду. У рэканструяванай казарме 1920–1930-х гг. можна пазнаёміцца з побытам савецкіх памежнікаў, убачыць на сваімі вачамі, як яны праводзілі вольны ад службы час.

Пра гісторыю і гераічны шлях 16-га Дзяржынскага пагранатрада вы даведаецеся, наведаўшы камендатуру. У экспазіцыі сабраны ўзоры артылерыйскай тэхнікі, якія складаліся на ўзбраенні Чырвонай Арміі ў гады вайны.

Рэліквіяй комплексу, безумоўна, з'яўляюцца рарытэтныя паравозы. 

Ваенна-гістарычны комплекс «Старая мяжа» з'яўляецца музейнай установай адкрытага тыпу і садзейнічае задавальненню культурных запытаў розных катэгорый наведвальнікаў у галіне гісторыі развіцця аховы дзяржаўнай мяжы.

Можа выкарыстоўвацца як пляцоўка для правядзення мерапрыемстваў у мэтах патрыятычнага і ідэалагічнага выхавання дзяцей і моладзі. Апроч экскурсійнай працы, у музеі могуць праводзіцца музейныя ўрокі і квэст-гульні. Таксама працуе фотазона.

БАЯВАЯ ТЭХНІКА І ЦЯЖКАЕ ЎЗБРАЕННЕ

На пляцоўцы «Зброя Перамогі» прадстаўлены ўзоры ваеннай тэхнікі і марскога ўзбраення часоў Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага часу, у тым ліку танк Т-34-85 з магутнай 85-мм гарматай, які па праве лічыцца лепшым сярэднім танкам Другой сусветнай вайны. Ёсць магчымасць убачыць унікальны экспанат – 203-мм гаўбіцу ўзору 1931 г. (Б-4), у боекамплект якой уваходзілі розныя фугасныя і бетонабойныя снарады для паражэння добра абароненых цэляў. Унікальнымі экспанатамі пляцоўкі артылерыі з'яўляецца гаўбіца-пушка ўзору 1937 г. (МЛ-20), гаўбіца ўзору 1938 г. (М-30), дывізіённая гармата ўзору 1942 г. (ЗІС-3). Непадробленую цікавасць выклікаюць тарпеды, міны, авіяцыйныя бомбы першай паловы ХХ стагоддзя. Нараўне з узорамі ўзбраення перыяду Вялікай Айчыннай вайны прадстаўлена і пасляваенная баявая тэхніка. Прыцягвае ўвагу рэактыўная ўстаноўка залпавага агню БМ-21, больш вядомая як комплекс «Град», якая стала дастойным наследнікам легендарнай Кацюшы.

ПАГРАНІЧНАЯ ЗАСТАВА

Дамінантай ваенна-гістарычнага комплексу «Старая мяжа» з'яўляецца адноўленая пагранічная застава ўзору 1920–1930-х гг. Пагранзастава ўяўляе сабой шэраг збудаванняў з бярвення: казарму, камендатуру, таможню, кухню і канюшню. Адноўлены да самых дробязей антураж у экспазіцыі казармы дазваляе наведвальнікам наглядна вывучыць не толькі гісторыю аховы дзяржаўнай граніцы, але і пазнаёміцца з побытам першых савецкіх пагранічнікаў. Наведванне пагранічнай заставы дазволіць вам у поўнай меры акунуцца ў неперадавальную атмасферу і напоўніць сваё падарожжа яркімі ўражаннямі. Адзін з будынкаў пагранічнай заставы выкарыстоўваецца ў якасці залы для часовых экспазіцый. Сёння там экспануецца выстава «Вялікая Айчынная вайна на Дзяржыншчыне».

Новости филиала

Фотагалерэя

Цэны і заказ экскурсій

Пастаянная экспазіцыя
Індывідуальнае наведванне
Дарослыя
4.00 BYN
Школьнікі
2.00 BYN
Навучэнцы ПТВ, ССНУ, ВНУ, курсанты 3 курса
3.00 BYN

Экскурсійнае абслугоўванне
Дарослыя
25.00 BYN (на групу)
Школьнікі
15.00 BYN (на групу)
Навучэнцы ПТВ, ССНУ, ВНУ,
курсанты 3 курса
20.00 BYN (на групу)

Суправаджэнне здымачнай групы па
ваенна-гістарычному комплексу
Здымачная група не больш за 10 чалавек (1 гадзіна)
40.00 BYN (с групы)
Здымачная група больш за 10 чалавек (1 гадзіна)
80.00 BYN (с групы)

Фатаграфаванне з выкарыстаннем ваеннай амуніцыі
і ўзбраення часоў Вялікай Айчыннай вайны
Для грамадзян любой катэгорыі
3.00 BYN

Кантакты

Загадчык філіяла – МЫШКОЎСКАЯ Аксана Уладзіміраўна

+375 33 637-71-59

СР-ВС з 9:00 да 18:00, каса і ўваход наведвальнікаў да 17:30. Выхадныя дні: панядзелак, аўторак.

Мінская вобл., Дзяржынскі р-н,
п. Станькава гл. на карце


Координаты GPS:
N 53.608432, E 27.219906.

карта №2-01-01.jpg