+375 (17) 203-08-72
АЎ-НД з 10:00 до 19:00

Падчас абарончых баёў лета 1941 г. байцы і камандзіры Чырвонай Арміі ўпарта ваявалі і, нанёсшы ўрон ворагу, затрымалі яго пасоўванне да Масквы. Падчас Смаленскай бітвы група войск «Цэнтр» упершыню за час Другой сусветнай вайны была змушаная прыпыніць наступ, а ў Маскоўскай бітве вермахт пацярпеў першую цяжкую паразу. План «маланкавай вайны» быў сарваны.